З 11 па 16 снежня ў спартыўнай зале ДЮСШ №1 праходзілі спаборніцтвы па валейболе — кубак горада сярод сярэдніх школ. Па 8 каманд юнакоў і дзяўчат на працягу гэтых дзён высвятлялі, хто мацнейшы. У дзяўчынак перамогу святкавалі вучаніцы СШ №3, другімі сталі прадстаўніцы Ліноўскай СШ, трэцяе месца дасталася СШ №4. У юнакоў мацнейшымі былі хлопцы з Ліноўскай СШ, крыху саступілі ім юнакі са Слабадской СШ, трэцімі сталі вучні Мокраўскага ВПК.
Валерый Дзегцяроў, галоўны суддзя спаборніцтваў.
Сяргей Талашкевіч (фота).