Пятница, 14 февраля 2025

Заснаваны афіцыйныя геральдычныя сімвалы ЦВК

54

Заснаваны афіцыйныя геральдычныя сімвалы Цэнтральнай выбарчай камісіі. Адпаведны ўказ нумар 177 падпісаў 22 чэрвеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакументам прадугледжваецца заснаванне эмблемы, сцяга, нагрудных знакаў членаў і работнікаў апарату ЦВК. Распрацоўка сімвалаў ажыццяўлялася з улікам правіл геральдыкі і функцый гэтага ведамства.

Эмблема ўяўляе сабой круг з аблямоўкай серабрыстага колеру, унутры якога на фоне прамянёў адлюстравана тэрыторыя Беларусі ў колерах дзяржаўнага сцяга. У цэнтры размешчана «птушка» белага колеру — знак, які часцей за ўсё прастаўляецца выбаршчыкамі ў бюлетэнях і сімвалізуе зроблены грамадзянскі выбар. Сцяг і нагрудныя знакі ўзнаўляюць выяву эмблемы.

Наяўнасць афіцыйных геральдычных сімвалаў будзе садзейнічаць павышэнню аўтарытэту Цэнтральнай выбарчай камісіі сярод органаў дзяржаўнай улады, захаванню і развіццю традыцый нацыянальнай выбарчай сістэмы.

БЕЛТА