Суббота, 13 апреля 2024

Заслужаныя ўзнагароды атрымалі лепшыя кіраўнікі і работнікі сферы АПК Пружаншчыны (+многа фота)

703

Галіна жывёлагадоўлі не падвяла. Пра гэта гавораць лічбы надояў і прываг, якія прывёў першы намеснік старшыні Пружанскага райвыканкама Сяргей Глушко падчас урачыстага ўшаноўвання лепшых кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў і жывёлагадоўчых комплексаў, жывёлаводаў. Праходзіла мерапрыемства ў канферэнц-зале гасцінічна-турыстычнага комплексу «Мікалаеўскі» ў вёсцы Мокрае.

Узнагароды атрымліваюць Валянціна Невірэц і Ніна Каган з ААТ «Агра-Калядзічы».

Як адзначыў у сваім прывітальным слове Сяргей Глушко, вядучае месца ў аграрнай галіне Пружанскага раёна займае жывёлагадоўля. У 2022 годзе быў забяспечаны стабільны рост асноўных паказчыкаў вытворчасці прадукцыі. Тэмп росту вытворчасці малака склаў 104,2%, прырост вагі буйной рагатай жывёлы 106,1%, свіней — 100,5%, вытворчасці яек — 119,7%. Прадукцыйнасць дойнага статка склала 6980 кг (+277 кг), таварнасць малака — 91,3% (+1,2 працэнтнага пункта), сярэднясутачнах прываг — 713 г (+40 г).

У абласных спаборніцтвах па вытворчасці малака раён заняў другое месца.

Сяргей Глушко ўручыў узнагароду кіраўніку ААТ «Мурава» Пятру Білецкаму.

Больш за 8 тысяч кг малака ад каровы надаілі калектывы сямі малочнатаварных комплексаў: “Калядзічы №2” (ААТ “Агра-Калядзічы”), “Шані” і “Каштанаўка” (ААТ “Шані-аграпрадукт”), “Мурава” (ААТ “Мурава”), “Вялікае Сяло №1” (ААТ “Велікасельскае Агра”), “Мокрае” (ААТ “Жураўлінае”), “Варанілавічы” (ААТ “Ружаны-Агра”).

Звыш 9 тысяч кг малака атрымалі на МТК “Руднікі” (ААТ “Агра-Калядзічы”), “Шубічы” (ААТ “Шані-аграпрадукт”), а на МТК “Вялікае Сяло №2” і “Стараволя” (ААТ “Велікасельскае Агра”) — больш за 10 тыс. кг.

Узнагароду атрымаў дырэктар ААТ «Велікасельскае Агра» Васіль Севасцьянчык.

Лідарам па прадукцыйнасці дойнага статка застаецца ААТ “Велікасельскае Агра”, дзе атрымана 9529 кг малака ад каровы. У 2023 годзе сельгаспрадпрыемства планіруе перасягнуць 10-тысячны рубеж.

Расце не толькі прадукцыйнасць, павышаецца і якасць рэалізаванага малака. Па выніках 2022 года цалкам па раёне было рэалізавана гатункам “экстра” 94,3% малака, вышэйшым — 5,2%.

Найлепшых паказчыкаў па сярэднясутачных прывагах БРЖ дабіліся ААТ “Велікасельскае Агра”, ААТ “Ружаны-Агра”, ААТ “Агра-Калядзічы”, ААТ “Жураўлінае”, філіял “Айчына” ААТ “Белавежскі”. У абласным спаборніцтве сярод птушкафабрык ААТ “Аранчыцкая птушкафабрыка” заняла прызавое месца.

Што тычыцца лепшых работнікаў, то былі адзначаны:

  • ААТ “Агра-Калядзічы” — Віктар Гуйдо, Ірына Касміна, Валянціна Невірэц, Ніна Каган, Валянціна Ліштван;
  • ААТ “Шані-аграпрадукт” — Вольга Дахно і Наталля Хоміч;
  • ААТ “Мурава” — Рыгор Бегаль, Наталля Міхалевіч, Таццяна Невяровіч, Уладзімір Усачоў;
  • ААТ “Велікасельскае Агра” — Ларыса Мельнік, Руслана Неміровіч, Святлана Бармута, Наталля Кулік, Васіль Сцяпанаў, Ірына Шчарбук, Ніна Карунас, Марыя Харына;
  • ААТ “Роўбіцкае” — Сняжана Сяліцкая, Уладзімір Разанка;
  • ААТ “Радзіма” — Наталля Саўко,
  • ААТ “Пружанскі райаграсэрвіс” — Наталля Лешчык;
  • ААТ “Ліноўскае” — Таццяна Жогал, Людміла Неміровіч, Алег Пішчык;
  • ААТ “Жураўлінае” — Ульяна Грынчанка, Кацярына Хоміч, Святлана Максімчанка, Любоў Кавалевіч, Таццяна Панамарэнка, Ларыса Канько;
  • філіяле “Айчына” ААТ “Белавежскі” — Анастасія Вайшняровіч, Таццяна Лясота;
  • ААТ “Ружаны-Агра” — Вольга Клімовіч, Ала Плашэй, Таццяна Цяцерская, Ніна Галавейка, Алена Стук, Наталля Сямко, Наталля Густыр, Людміла Плашэй, Ала Рагачэўская;
  • ААТ “Аранчыцкая птушкафабрыка” — Канстанцін Зуй, Таццяна Пацапня.

Сяргей Глушко павіншаваў жывёлаводаў і ўзнагародзіў дыпломамі.

Падарункі таксама ўручыла старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Зубкова.

Віктар Ільюшчанка. Фота аўтара

Фотаальбом з мерапрыемства тут: https://ok.ru/budni/album/962779834760