З 25 лістапада па 20 снежня будзе праводзіцца шахматна-шашачны турнір памяці А.М. Чавусава на прызы газеты «Раённыя будні», прымеркаваны да святкавання 85-годдзя Пружанскага раёна і да такога ж юбілею нашага выдання. У спаборніцтвах могуць прыняць удзел усе жадаючыя (дарослыя і дзеці).
Пераможцы і прызёры будуць узнагароджаны граматамі і падпіскай на газету:
І месца — падпіска на паўгоддзе,
ІІ месца — падпіска на квартал,
ІІІ месца — падпіска на месяц.
Турнір будзе праводзіцца ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі, пачатак баталій 25 лістапада ў 18.00 гадзін.