Воскресенье, 8 декабря 2024

Запрашаем паўдзельнічаць у Міжнародным маладзёжным конкурсе сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы «Разам супраць карупцыі!»

125

Міждзяржаўны савет па процідзеянні карупцыі органа галіновага супрацоўніцтва СНД праводзіць Міжнародны маладзёжны конкурс сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы «Разам супраць карупцыі!», адкрыты для ўдзельнікаў з любых краін.

Канкурсантам ва ўзросце ад 14 да 35 гадоў прапануецца падрыхтаваць тэматычную сацыяльную рэкламу ў намінацыях «Лепшы плакат» і «Лепшы відэаролік». У конкурсных работах павінны знайсці адлюстраванне сучасныя дзяржаўныя механізмы барацьбы з карупцыяй на ўсіх узроўнях і ва ўсіх сферах жыццядзейнасці грамадства і дзяржавы, а таксама роля і значэнне міжнароднага супрацоўніцтва ў дадзеным накірунку.

Прыём работ арганізаваны на афіцыйным сайце міжнароднага конкурсу www.anticorruption.life. Там жа размешчаны правілы яго правядзення.

Конкурс складаецца з двух этапаў.

Першы этап — паўфінал — праводзіцца з 1 мая па 20 кастрычніка 2023 года асобна ў кожнай з краін. Па выніках плануецца правядзенне цырымоніі ўзнагароджвання.

Прыём работ для ўдзелу ў конкурсе ажыццяўляецца на сайце www.anticorruption.life да 1 кастрычніка.

Пасля гэтага Нацыянальная конкурсная камісія Рэспублікі Беларусь вызначыць пераможцаў і прызёраў у кожнай намінацыі, накіруе работы для ўдзелу ў фінале. Арганізатарам конкурсу таксама будуць перададзены 10 лепшых плакатаў і 10 лепшых відэаролікаў для размяшчэння на афіцыйным сайце конкурсу і выкарыстання пры падрыхтоўцы розных выстаў.

Конкурсныя работы, якія занялі першае месца, праходзяць у другі этап — фінал, які пройдзе ў кастрычніку-лістападзе 2023 года.

Урачыстую цырымонію ўзнагароджвання пераможцаў і прызёраў з уручэннем дыпломаў, каштоўных падарункаў і памятных прызоў правядуць у Маскве. Дадзенае мерапрыемства будзе прымеркавана да Міжнароднага дня барацьбы з карупцыяй, які адзначаецца 9 снежня.