Понедельник, 13 января 2025

Запрашаем на свята-кірмаш «Пружанская восень»!

1 615

img_1997_9575

16 кастрычніка

на цэнтральнай плошчы г.Пружаны, па вул. Савецкай, Тармасава і Камсамольскай

з 8.00 гадзін будзе праводзіцца

Раённае свята-кірмаш

Удзел у кірмашы прымуць усе сельгасарганізацыі Пружанскага раёна і РУП «Брэсцкая абласная сельскагаспадарчая доследная станцыя НАН Беларусі». Чакаецца таксама прысутнасць гасцей з Маларыты, Пінска, Жабінкі, Белаазёрска, Бярозы, Кобрына, Драгічына, Іванава, Брэста.

На кірмашы будзе прадстаўлены самы шырокі спектр сельскагаспадарчай і іншай прадукцыі: усе тыпы збожжавых, якія вырошчваюцца ў Брэсцкай вобласці, мёд, бульба, яблыкі, крухмал, саджанцы буякоў (голубики) і пладовых раслін, морква, буракі, капуста, яйкі, мяса, рыба, масла, сыры і інш.

img_6802_izmen.razmer

img_6632_izmen.razmer

img_6503_izmen.razmer

img_6655_izmen.razmer

Жадаючыя абнавіць восеньска-зімовы гардэроб змогуць набыць неабходны тавар па сваім кашальку.

Цэны на ўсю прадукцыю прыемна здзівяць.

Пенсіянеры і інваліды могуць скарыстацца паслугай «Сацыяльнае таксі»

для дастаўкі агародніны

Транспарт Пружанскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва будзе стаяць каля Палаца культуры. Кошт дастаўкі па горадзе 2 рублі.

Паднесці  сюды (або да іншага транспартнага сродку) купленую вамі агародніну і садавіну дапамогуць валанцёры БРСМ.

Вас чакаюць падворкі, канцэрты, забавы!

10.00 Урачыстае адкрыццё «У Пружанах, як нідзе, восеньскі кірмаш гудзе».

11.00-13.00  «Кірмашовыя сустрэчы». Выступленні лепшых калектываў горада і раёна (пляцоўка па вул. Тармасава).

10.30-12.40 Музычна-тэатралізаванае прадстаўленне падворкаў «Хто не дбае, той нічога не мае».

12.40-13.00 Гульнёвая праграма «Кірмашовыя пацехі».

13.00-14.20 «Кірмашовая імпрэза». Выступленне гасцявога калектыву з г.Жабінкі.

14.20-14.40 Узнагароджанне пераможцаў конкурсаў «Лепшы падворак» і «Хто не дбае, той нічога не мае».

14.40-15.30  Выступленні лепшых калектываў горада і раёна.

15.30-16.00  Святочная дыскатэка.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *