Пятница, 23 мая 2025

На святочнае набажэнства, калядную пастаноўку і гарбату з самага вялікага самавара ў Беларусі запрашае царква евангельскіх хрысціян-баптыстаў на Тармасава

425

Дарагія пружанцы і госці нашага горада!

Сардэчна віншуем вас з Нараджэннем Бога і Выратавальніка Ісуса Хрыста і запрашаем на святкаванне Ражства Хрыстова, якое будзе праходзіць, калі Бог дазволіць, 8 студзеня па адрасе: г. Пружаны, вул. Тармасава, 9.

У праграме свята:

— з 10 гадзін — святочнае набажэнства,
— у 14 гадзін — калядная пастаноўка.

Пасля пастаноўкі жадаючыя змогуць атрымаць у падарунак Біблію, новы Запавет, хрысціянскія часопісы, календары на 2023 год і іншую хрысціянскую літаратуру.

Таксама пасля пастаноўкі ўсіх запрашаем пачаставацца пловам і гарачым чаем з самага вялікага самавара ў Беларусі, які вы маглі бачыць на калядным кірмашы па вул. Гогаля ў г. Брэсце.

Божых вам блаславенняў, аховы, уладкавання ў жыцці, моцнага здароўя і мірнага неба!

Царква евангельскіх хрысціян-баптыстаў г. Пружаны