Цікавы і ў нечым каверзны эпізод у нашым горадзе падказалі чытачы.
Гэта вуліца Макаранкі ў райцэнтры. На ёй, паралельна дарозе, знаходзіцца вадаём. Купанне ў ім забаронена, пра што паведамляе адпаведная таблічка. Толькі вось месціцца яна… на дрэве.
Ці кідаецца ў вочы? Безумоўна! Вось толькі прачытаць, што напісана, можна не адразу: мяшаюць веткі. Ды і ці павінна так быць?
Таблічка ставіць у ступар, калі не заўважыць вадаём адразу. Таму, можа, на слупе побач з ім яна была б больш дарэчнай? Пытанне пакуль што адкрытае.
Уладзіслаў Шпарла