Пробныя іспыты па традыцыі арганізуюць па нядзелях. Пачнуцца яны з 27 сакавіка тэстамі па беларускай і рускай мовах.

Праз тыдзень, 3 красавіка, у школе будуць чакаць тых, хто хоча праверыць веды па фізіцы, хіміі, замежных мовах, грамадазнаўстве, сусветнай гісторыі найноўшага часу.
А вось 10 красавіка можна будзе напісаць РТ па матэматыцы, біялогіі, гісторыі Беларусі і геаграфіі.
Пачатак усіх іспытаў у 10.00 гадзін. Каб прыняць удзел, неабходна зарэгістравацца на сайце reg.rikc.by, абраўшы пунктам тэсціравання СШ №3 г. Пружаны. Кошт тэста па адным прадмеце – 8,20 руб, аплата ажыццяўляецца праз сістэму «Разлік».
Уладзіслаў Шпарла