Міністэрства культуры зацвердзіла праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў скверы аг. Стараволя.
Адпаведная пастанова ад 15 сакавіка 2023 года № 38 была апублікавана 25 мая на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У брацкай магіле, размешчанай на самым уездзе ў аграгарадок, пахаваны мясцовыя жыхары, савецкія воіны і партызаны, устаноўлены помнік загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Праект зоны аховы распрацаваны ПВУП «Творчая майстэрня «А-дом» па заказе Пружанскага райвыканкама. Ім устанаўліваецца тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці, яе ахоўная зона і зона аховы ландшафту. Усе межы пазначаны ў геаграфічнай сістэме каардынат.
Згодна з дакументам, на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забаронена ўзвядзенне якіх-небудзь будынкаў, размяшчэнне вонкавай рэкламы, не дапускаецца яе знішчэнне і прычыненне шкоды.
Пазнаёміцца з дакументам можна на сайце pravo.by.
Уладзіслаў Шпарла. Фота аўтара