Магазін «Мясны свет» у Пружанах у сілу свайго зручнага размяшчэння і годнага асартыменту абслугоўвае нямала пакупнікоў. Але пастаянных кліентаў прыцягвае сюды найперш персанал — ветлівыя, добразычлівыя прадаўцы.
Сёння ў калектыве шэсць жанчын. Большасць працуе ў магазіне з 2003 года, калі ён быў адкрыты перад «Дажынкамі». Адна з іх — Аліна Слатвінская. За амаль дваццаць гадоў працы ў гандлёвай галіне жанчына ведае, як знайсці падыход нават да самага патрабавальнага пакупніка. Заўсёды ўважлівая да пажаданняў наведвальнікаў Аліна Аляксандраўна дапаможа вызначыцца з выбарам мясных прадуктаў і не толькі. З гэтага магазіна, будзьце ўпэўнены, вы ніколі не выйдзеце з пустымі рукамі.
Марына Вакульская. Фота Кацярыны Масік.