Вторник, 18 марта 2025

За первые пять дней декады «Гостехосмотр» к ответственности привлечено 44 водителя

1 067

Да 17 жніўня на тэрыторыі раёна праводзіцца агульнарэспубліканская дэкада «Дзяржтэхагляд».
У рамках яе супрацоўнікі дарожнай інспекцыі сумесна з рэгіянальнымі прадстаўнікамі філіяла УП «Белтэхагляд» па Брэсцкай вобласці праводзяць рэйды з выяўленнем фактаў эксплуатацыі транспартных сродкаў без дазволу на ўдзел у дарожным руху.


Як расказвае старшы дзяржаўтаінспектар В.І.Патапчук, згодна з планам, праверкі наяўнасці дакументаў, якія пацвярджаюць допуск транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху, ладзяцца практычна штодзённа. І расце колькасць аштрафаваных: за першыя пяць дзён дэкады «Дзяржтэхагляд» да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 44 вадзіцелі, з іх трэцяя частка — паўторна.


Нагадваем, што, згодна з дзеючым заканадаўствам, за падобнае парушэнне, выяўленае ў першы раз, прадугледжаны штраф ад 1 да 3 базавых велічынь. У другі і наступныя разы давядзецца заплаціць ад 2 да 5 базавых велічынь.

На здымку: падчас аднаго з рэйдаў.
Алег Сідарэнка. Фота Сяргея Талашкевіча.