Для выпускнікоў педагагічных ВНУ жнівеньская настаўніцкая канферэнцыя дае магчымасць «уліцца ў калектыў», пачуць, чым жывуць пружанскія педагогі і прызначыць для сябе вектары пачатку працоўнай дзейнасці.
Менавіта пра гэта ў адзін голас сцвярджаюць маладыя настаўнікі, якія перад пачаткам новага навучальнага года папоўнілі педагагічныя калектывы школ нашага горада і раёна. Магчыма, у будучым мы зможам пачуць пра іх прафесійныя заслугі. Пры гэтым не ўсе яны родам з Пружаншчыны. Але хочацца спадзявацца, што яна стане для іх новай «малой радзімай».
Алег Сідарэнка. Фота Кацярыны Масік.