Вторник, 18 февраля 2025

За падпіску на «раёнку» — падарунак! Дзень падпісчыка правялі сёння ў Пружанскім КУВП «Камунальнік»

317

Работнікі прадпрыемства мелі магчымасць падпісацца на любімыя выданні. У спісе папулярных, канечне, і «Раённыя будні».

Падпісваў жадаючых на газеты і часопісы работнік РУП «Белпошта». А наш галоўны рэдактар Віктар Ільюшчанка ўручыў тым, хто падпісаўся на «раёнку», прыемныя падарункі.

Спяшайцеся падпісацца і вы! Гэта можна зрабіць у аддзяленнях «Белпошты» або газетных кіёсках.

Уладзіслаў Шпарла. Фота Кацярыны Масік