Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана чатыры крымінальныя справы.

Жыхар Пружанскага раёна вырашыў выкарыстаць прынцып: што дрэнна ляжыць — тое маё. На малочнатаварным комплексе адной з гаспадарак раёна, на якім, дарэчы, і сам працаваў, ён украў чатыры мяшкі з медным купарвасам і столькі ж — з харчовай содай.
Гаспадарцы прычынены матэрыяльны ўрон на агульную суму ў 822 рублі. Зламысніку пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.