Пятница, 17 января 2025

За крадзеж 120 рублёў жыхарцы раёна пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі

470

Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана пяць крымінальных спраў.

Жыхарка Пружанскага раёна, неаднаразова судзімая, якая мае не пагашаную і не знятую ва ўстаноўленым законам парадку судзімасць, у чарговы раз здзейсніла наўмыснае злачынства.

Справа ў тым, што яна яшчэ ў мінулым годзе, знаходзячыся ў гасцях у адным з населеных пунктаў нашага раёна, пасля сумеснага распіцця спіртных напояў з гаспадаром дома вырашыла паправіць сваё фінансавае становішча. Праўда, крымінальным шляхам. Калі мужчына заснуў, зладзейка ўкрала 120 рублёў, якія ляжалі на камодзе ў адным з пакояў, прычыніўшы матэрыяльны ўрон на ўказаную суму.

Зламысніцы пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.