Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана дзве крымінальныя справы.

15 жніўня раней судзімы жыхар г. Пружаны 1993 года нараджэння, не маючы правоў кіравання транспартнымі сродкамі катэгорыі «В», рухаўся на аўтамабілі «Опель Амега» па вул. Паркавай. Там жа ён быў затрыманы супрацоўнікамі аддзялення ДАІ Пружанскага РАУС.
Мужчыне пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі. Таксама ён не зможа займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю.