Першы пажар здарыўся ў в. Ткачы. Паведамленне пра пажар у гаспадарчай пабудове паступіла выратавальнікам у чацвер, 6 чэрвеня, у 09.42 гадзіны.

У выніку пажару агнём пашкоджаны дах, перакрыцце і маёмасць у пабудове.

Пацярпелых няма, прычына пажару высвятляецца.

Паведамленне пра другі пажар паступіла выратавальнікам у 17.15 з Ружан. У гарадскім пасёлку гарэла кватэра жылога шматкватэрнага дома.

У выніку пажару агнём знішчаны ложак, пашкоджаны ўнутранае аздабленне і маёмасць у памяшканнях кватэры.

Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.
Інфармацыя і фота Пружанскага РАНС