Воскресенье, 18 января 2026

Заўсёды з людзьмі і дзеля іх

424
НА ЗДЫМКУ: падчас сустрэчы Юрыя Наркевіча і Мікалая Кудраўца з дырэктарам ААТ «Ружаны-Агра» Андрэем Босакам.

Як і абяцалі, працягваем расказваць пра работу народных абраннікаў у нашым раёне.

На мінулым тыдні дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Юрый Наркевіч разам са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Мікалаем Кудраўцом і старшынёй Ружанскага сельвыканкама Аксанай Юркоўскай наведаліся ў ААТ «Ружаны-Агра» і правялі сустрэчу з дырэктарам Андрэем Босакам і калектывам сельгаставарыства.

У дыялогавай пляцоўцы «Удзел у выбарах — права і грамадзянскі доўг кожнага» працаўнікі гаспадаркі прынялі актыўны ўдзел, выступоўцам задавалі розныя пытанні. Значыць, людзі не абыякавыя да жыцця роднай краіны, хочуць жыць у спакойнай і мірнай Беларусі.

На думку Юрыя Іосіфавіча, калектыў у ААТ «Ружаны-Агра» дружны і зладжаны, а дырэктар Андрэй Босак — вопытны кіраўнік. Адгэтуль трываласць гаспадаркі, яе пастаяннае перспектыўнае развіццё. Таму, па сутнасці, тут няма праблем з кадрамі, чаму спрыяе і хуткае вырашэнне жыллёвага пытання. Сямейным работнікам сельгаставарыства даюцца добраўпарадкаваныя газіфікаваныя дамы, несямейным — пакоі ў гасцініцы і інтэрнаце.

Пасля Юрый Іосіфавіч і Мікалай Пятровіч накіраваліся ў Ружанскі сельвыканкам, дзе правялі бяседу з актывам мясцовага Савета аб важнай палітычнай падзеі ў жыцці нашай дзяржавы, якая адбу-дзецца 26 студзеня бягучага года.

— Выбары — гэта важны і адказны этап, які вызначае будучае і накірункі развіцця любой суверэннай краіны. Удзел у галасаванні — гэта праяўленне нашых шчырых патрыятычных пачуццяў да сваёй Радзімы, клопат аб яе дабрабыце. Таму трэба ўсім выказаць сваё меркаванне аб тым, якой мы хочам бачыць Беларусь, каб яна і надалей упэўнена развівалася і ўмацоўвала свае пазіцыі ў свеце, — адзначыў Юрый Наркевіч.

Старшыня сельвыканкама Аксана Юркоўская азнаёміла паважаных гасцей з работай выбарчай камісіі. Усё гатова для таго, каб правесці выбары на высокім узроўні, без лішніх хваляванняў і непатрэбных збояў.

Падчас работы на Ружаншчыне дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Юрый Наркевіч прыняў удзел у выязным пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх. Намеснік старшыні дадзенай камісіі Ірына Грышкевіч запрасіла дэпутата для гутаркі з маладой мамай, якая не ў поўнай меры выконвае свае абавязкі ў адносінах да двух непаўналетніх дзяцей.

Юрый Іосіфавіч у ходзе размовы выясніў, што жанчына не злоўжывае алкаголем, аднак не гатую дзецям гарачую ежу, мала ўдзяляе ім часу, не сочыць за парадкам у доме. Дэпутат заклікаў маладую маму адумацца, узяць сябе ў рукі, выканаць усе патрабаванні камісіі па справах непаўналетніх, каб захаваць сям’ю. Словы Юрыя Наркевіча кранулі жанчыну, вельмі хочацца спадзявацца, што яна выправіцца і жыццё яе наладзіцца.

Наступны дзень для дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Юрыя Наркевіча і старшыні раённага Савета дэпутатаў Мікалая Кудраўца выдаўся не менш насычаным. Распачаўся ён з сустрэчы з працоўным калектывам ААТ «Ліноўскае». Гэта мерапрыемства стала не толькі платформай для адкрытага дыялогу аб ролі кожнага беларуса ў працэсе фарміравання органаў улады, але і магчымасцю пагрузіцца ў гісторыю нашай дзяржаўнасці. Юрый Іосіфавіч падрабязна расказаў аб фарміраванні прэзідэнцкай рэспублікі і тых выкліках, з якімі сутыкнулася краіна ў дзевяностыя. Ён адзначыў, што менавіта ў тыя гады закладваліся асновы фарміравання дэмакратычных інстытутаў, якія мы назіраем сёння. А яшчэ дэпутат падзяліўся сваім вопытам работы ў парламенце, азнаёміў прысутных з бягучым геапалітычным становішчам.

Таксама адбылося знаёмства з выбарчым участкам, які размешчаны ў Ліноўскім сельвыканкаме. Юрый Наркевіч пагутарыў і з членамі ўчастковай камісіі, якія расказалі, што з 10 студзеня пачалося дзяжурства. Тут устаноўлены празрыстыя урны для галасавання, кабінкі, маецца неабходны інфармацыйны матэрыял.

Пасля Лінова адбылася шчырая гутарка ў рамках Адзінага дня інфармавання з працаўнікамі КУВП «Камунальнік». Спікерамі выступілі дэпутаты Юрый Наркевіч і Мікалай Кудравец, старшы інспектар аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Алена Зубко.

Выступоўцы праінфармавалі працоўны калектыў прадпрыемства аб ходзе выбарчай кампаніі, яе новаўвядзеннях і тэрмінах, а таксама адказалі на пытанні. Юрый Іосіфавіч адзначыў, што выбіраць Прэзідэнта неабходна, зыходзячы з нацыянальных інтарэсаў. У сваім выступленні ён закрануў і знешнепалітычную абстаноўку. Пагаварылі аб тым, што адбываецца ў краіне, аб міжнароднай абстаноўцы, нацыянальнай і інфармацыйнай бяспецы. Падкрэслена важнасць грамадска-палітычнай актыўнасці кожнага з нас.

Усё для людзей. Гэта і робіцца ў нашай краіне. Няхай так і будзе заўсёды!

Вадзім Раўнейка. Фота Алены Зубко