Спакой, гармонія, цеплыня — вось з чым асацыіруюецца свята Нараджэння Хрыстова ў маладых бацькоў Уладзіслава і Галіны Пекач. Пачуццё неабсяжнай любові і радасці на эмацыянальным ўзроўні перадаецца і іх маленькім дзеткам Еве і Даніэлю.

А няўжо можа быць інакш, калі да аднаго з самых галоўных свят ўся сям’я рыхтуецца абавязкова разам? І гэта не толькі пра знешнія клопаты: прыбраць дом, упрыгожыць яго, прыгатаваць смачныя пернікі, набыць падарункі для родных… Гэта і пра ўнутранае: малітва ўсёй сям’ёй, наведванне касцёла. У сям’і Пекач, акрамя таго, існуе традыцыя: у час Адвэнта кожны дзень абавязкова рабіць добры ўчынак у адносінах да іншага чалавека.
— Для нашых дзяцей Каляды — гэта абавязкова падарункі, дзяленне аплаткі, смачныя бабуліны «вушкі» з макам, калядныя песні, якія мы слухаем і спяваем, — кажа Галіна Пекач. — З заміраннем сэрца чакаем мы 25 снежня — дзень, калі па традыцыі сустрэнемся з роднымі ў вялікім сямейным коле, разам будзем славіць Нараджэнне Хрыстова і дарыць цяпло адзін аднаму.
Вольга Басак. Фота з архіву сям’і Пекач