Пятница, 14 февраля 2025

З прафесійным святам віншуе кіраўніцтва раёна работнікаў і ветэранаў сферы культуры

243

Паважаныя работнікі і ветэраны сферы культуры Пружаншчыны!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём работнікаў культуры!

Сёння ў гэтай сферы працуюць сапраўдныя прафесіяналы, адданыя любімай справе. Значнасць вашай прафесіі цяжка пераацаніць, бо менавіта культура фарміруе духоўны здабытак нацыі, забяспечвае надзейную сувязь паміж пакаленнямі, уплывае на маральныя асновы грамадства і прывівае любоў да Радзімы, яе мінулага і цяперашняга.

Дзякуючы вашым ідэям і карпатлівай працы Пружаншчына жыве цікавым жыццём. Многія творчыя праекты сталі традыцыйнымі і карыстаюцца вялікай папулярнасцю сярод дзяцей, моладзі і старэйшага пакалення. Галоўная мэта, з якой вы паспяхова спраўляецеся, — дамагчыся таго, каб культурай было пранізана ўсё, каб цікава і змястоўна жылося не толькі жыхарам раённага цэнтра і аграгарадкоў, але і жыхарам у аддаленых вёсках раёна.

Прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя і дабрабыту, міру і дабра! Няхай ваш прафесіяналізм адкрывае новыя гарызонты, а ўсе імкненні і ідэі будуць рэалізаваны!

Ад усёй душы жадаем вам натхнення, невычэрпнай энергіі, творчага пошуку і новых дасягненняў!

Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама
Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў