Пятница, 23 мая 2025

З перамогай са Слоніма вярнуліся пружанскія футбалісты

457

Футбольная каманда СДЮШАР г. Пружаны прымала ўдзел у турніры па футболе «Слонім кап» сярод юнакоў 2009 г.н. і маладзей.

У спаборніцтвах таксама ўдзельнічалі каманды з Гродна і Гродзенскай вобласці. Спаборніцтвы праходзілі па кругавой сістэме. Нашы хлопцы згулялі адну гульню ў нічыю і выйгралі ўсе астатнія матчы. Рашаючай была апошняя гульня, дзе нашы футбалісты змагаліся з камандай «Хімік» з Гродна і здолелі перамагчы.

Такім чынам, пружанская каманда заняла першае месца і вярнулася дадому з перамогай. Каманду рыхтавалі трэнеры Алена Адамчук і Уладзіслаў Сарачынскі.

Валерыя Адамчук, студэнтка факультэта журналистыкі БДУ