Четверг, 16 января 2025

З пачаткам новага навучальнага года! У добры шлях, дарагія школьнікі!

674

«Школа прачынаецца, зазвінеў званок. Весела спяшаюцца дзеці на ўрок…».

Гэты вершык Кандрата Крапівы, магчыма, хутка будуць вучыць юныя жыхары вёскі Слабудка Кіра Пятрова і Аляксандр Ліцкевіч. А сёння першакласнікі, пабраўшыся за рукі, весела памахалі рукой сваім лялькам і машынкам і ступілі на школьны ганак.

Добрай дарогі вам у дзіўны свет ведаў!

Фота Кацярыны Масік. Інфаграфіка Ганны Пацяйчук

***

З сённяшняга дня зноў вяртаецца льгота для школьнікаў Брэсцкай вобласці на праезд у гарадскім грамадскім транспарце. Білет для вучняў або выхаванцаў пазашкольных гурткоў, якія едуць да месца вучобы, пры наяўнасці даведкі са школы стаў бясплатным.

Алег Сідарэнка