Дарагія землякі!
Прыміце самыя добрыя віншаванні з Новым годам!
У 2022 годзе мы ўпэўнена рухаліся наперад, рабілі ўсё магчымае, каб кожны пражыты дзень быў напоўнены рэальнымі справамі на карысць пружанскай зямлі і яе жыхароў. Як сапраўдныя гаспадары сваёй малой радзімы, наводзілі чысціню, парадак і ўтульнасць у нашым агульным доме, захоўвалі цеплыню сямейнага ачага, адказна і дысцыплінавана працавалі.
Мы шчыра дзякуем усім вам за працавітасць, сумленнасць і вытрымку, а яшчэ — за аптымізм, які дапамагае спраўляцца з усімі цяжкасцямі і надае сілы для стваральнай працы.
Шчыра жадаем кожнаму ў цёплай атмасферы, сярод родных і блізкіх сустрэць 2023 год. Няхай выконваюцца запаветныя жаданні, а поспех спадарожнічае ва ўсіх добрых пачынаннях. Будзьце здаровымі, шчаслівымі, паспяховымі — тады мы абавязкова ажыццявім усё, што задумалі.
З Новым годам!
Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.