Понедельник, 2 декабря 2024

З Годам Труса! Пухнаты сімвал уступае ў правы, а мы чакаем вашыя лісты!

488

Як аказалася, нам мала было сустрэць Новы год ажно двойчы, па новым і старым стылі. Зыходзячы з папулярнасці ўсходняй сімволікі, цяпер настаў час вітаць сапраўдны год Труса, які надыдзе ўноч з 21 на 22 студзеня.

Калі тыгр або, напрыклад, дракон успрымаюцца як экзотыка, то трус — гэта блізкая ўсім нам жывёла (хаця «вадзяных» трусаў, як абвяшчае гараскоп, бачыць у Беларусі пакуль не даводзілася). Таму сімвал сёлетняга кітайскага года стаў і нашым сімвалам — мілым сэрцу, цёплым і пухнатым. Хочацца, каб спраўдзіліся прагнозы і 2023 год прынёс мір і спакой, радасць і стабільнасць.

Пра гэта марыць і калектыў рэдакцыі.

Дарэчы, нагадваем: паспяшайцеся адправіць нам карцінкі з фрагментаў!

Наш адрас: 225133, г. Пружаны, вул. Чырвонаармейская, 78, рэдакцыя газеты «Раённыя будні».