Васілій Васільевіч Радзівончык, жыхар Пружан:

— Выпісваю раённую газету ўжо 25 гадоў. Не ўсе матэрыялы мне падабаюцца, але лічу, што з прыходам цяперашняга галоўнага рэдактара выданне змянілася ў лепшы бок. Газета ажывілася, яе прыемна ўзяць у рукі, цікавае інфармацыйнае поле. Тут працуюць добрыя карэспандэнты. Асабліва хачу выдзеліць Уладзіслава Шпарлу, Ірыну Сядову.
Вельмі добра, што на першай старонцы даецца змест значных матэрыялаў, якія размяшчаюцца ў газеце. Мяне не цікавяць аб’явы, спачуванні, а толькі жывыя матэрыялы: пра жыццё нашага раёна, яго развіццё. Люблю чытаць артыкулы, у якіх расказваецца пра дзейнасць цяперашняга нашага старшыні райвыканкама Міхаіла Грышкевіча.
Газеце жадаю дзейнічаць, жыць, больш цікавых матэрыялаў, больш крытычных публікацый. Жадаю павелічэння колькасці падпісчыкаў, каб «Раённыя будні» прыходзілі ў кожны дом.