Навучэнцы 11 «Б» класа сярэдняй школы № 5 разам з класным кіраўніком Аленай Бартош пабывалі на экскурсіі ў ПМК–21.

Падчас мерапрыемства работнікі перасоўнай механізаванай калоны паказалі вучням выпускнога класа, як ідзе работа ў розных цэхах, расказалі і прадэманстравалі, як атрымліваецца сталярная і металічная прадукцыя, якая ў далейшым выкарыстоўваецца непасрэдна пры работах, а таксама пазнаёміліся з транспартнай тэхнікай прадпрыемства. Будучыя выпускнікі навучальнай установы задавалі розныя пытанні, якія датычыліся будаўнічых работ ПМК-21, і атрымлівалі разгорнутыя адказы.
Сустрэча атрымалася плённай, вучні школы засталіся задаволены арганізацыяй мерапрыемства і інфармацыяй, якую пачулі ад спецыялістаў. Работнікі прадпрыемства пагутарылі з зацікаўленымі ў прафарыентацыйным выбары маладымі людзьмі, якія, магчыма, у хуткім часе і папоўняць шэрагі дружнай каманды працаўнікоў ПМК-21.
Руслан Басак
Фота прадастаўлена ўдзельнікамі мерапрыемства.
