Дарагія жанчыны Пружаншчыны!
Віншуем вас з вясновым святам – Днём жанчын!
Ва ўсе часы прадстаўніцы цудоўнай паловы чалавецтва былі і застаюцца эталонам прыгажосці і пяшчоты, міласэрнасці і гармоніі, душэўнага цяпла і дзіўнага цярпення.
Кар’ера, сям’я, дом – сёння жанчыны блІскуча праяўляюць сябе ва ўсіх сферах. І, нягледзячы на штодзённыя цяжкасці, заўсёды застаюцца дзейнымі і актыўнымі,клапатлівымі і любячымі.
Мы ганарымся вашымі талентамі, захапляемся абаяннем, сардэчнасцю і ўнутраным святлом.
Вы несяце ў сабе стваральную энергію, зараджаеце навакольны свет аптымізмам, служыце крыніцай натхнення, імкнення да лепшага. Побач з вамі мы, мужчыны, імкнёмся стаць мацней і высакародней.
Мілыя жанчыны, у гэты святочны дзень адрасуем вам шчырыя словы падзякі за разуменне, падтрымку, шчырасць і душэўную шчодрасць!
Жадаем вам моцнага здароўя, сонечнага настрою, невычэрпнага энтузіязму і шчаслівага жыцця.
Няхай у вашай душы не згасае агонь тварэння і дабрыні, сэрца поўніцца радасцю і надзеяй, у сем’ях пануюць гармонія і дабрабыт.
Міхаіл ГРЫШКЕВІЧ, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай КУДРАВЕЦ, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.