Дарагія пружанцы!
У гэтыя летнія, ліпеньскія дні мы святкуем 78-ю гадавіну вызвалення нашага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Мы сёння схіляем галовы перад тымі, хто прыняў смерць у імя светлай будучыні. Мы памятаем пра загінулых у баях, закатаваных у фашысцкіх засценках і канцлагерах, памерлых ад ран. Наш зямны паклон і сардэчны дзякуй усім, хто не шкадаваў сябе на фронце, хто аднаўляў раён у пасляваенныя гады.
Сёння наш раён развіваецца і добраўпарадкоўваецца. Населеныя пункты радуюць жыхароў і гасцей сваімі абноўленымі вуліцамі, спартыўнымі збудаваннямі і іншымі аб’ектамі інфраструктуры.
Вялікі дзякуй усім, хто ўнёс часцінку свайго сэрца і працы ў сацыяльна-эканамічнае развіццё Пружаншчыны, паляпшэнне аблічча нашых населеных пунктаў.
Сардэчна віншуем усіх жыхароў раёна са святам! Шчыра жадаем вам здароўя, шчасця, дастатку і дабрабыту ў кожнай сям’і.
Няхай гэты дзень умацуе ў кожным з нас пачуццё адзінства, мэтанакіраванасці, патрыятызму, надасць сілы і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.
Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага раённага выканаўчага камітэта.
Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.