Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, былыя вязні фашысцкіх канцлагераў, партызаны і падпольшчыкі, працаўнікі тылу!
Дарагія пружанцы!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём вызвалення Пружан і ўсяго нашага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Усё далей сыходзіць ад нас той дзень, калі 80 гадоў таму вораг быў канчаткова выгнаны з нашай роднай зямлі, але мы свята памятаем гэта. І асабліва цёплыя словы выказваем ветэранам, тым, хто ваяваў, хто адраджаў і будаваў Пружаншчыну пасля вайны. Вы прайшлі суровыя выпрабаванні. Многае рабілі на энтузіязме, з верай у светлыя ідэалы. І даказалі, што бескарыслівасць, душэўны ўздым могуць ствараць цуды. Магчыма, менавіта гэтага і не хапае нам сёння больш за ўсё.
Мы ўспамінаем і тых, каго сёння няма больш з намі. Хто аддаў жыццё і здароўе дзеля будучыні, дзеля росквіту роднага раёна.
Мы любім свой горад, свой раён і жадаем, каб з кожным годам ён станавіўся прыгажэйшым, рос і развіваўся, а ўсе яго жыхары былі шчаслівымі. У нас ёсць усё неабходнае, каб гэта стала рэальнасцю — эканамічны патэнцыял, развітая сацыяльная сфера, выдатная прырода. Але самае галоўнае багацце — гэта людзі. У нас дастаткова кваліфікаваных рабочых, адукаваных спецыялістаў, дасведчаных кіраўнікоў, каб паспяхова вырашаць самыя складаныя задачы.
Дарагія сябры!
Жадаем усім жыхарам і гасцям раёна моцнага здароўя, дабрабыту, аптымізму і радасці. Няхай гэты дзень заўсёды будзе святам гонару за Пружаншчыну і нашых землякоў!
Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама
Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў