У панядзелак больш за мільён хлопчыкаў і дзяўчынак паклікаў на заняткі звонкі школьны званок. Адбыліся ўрачыстыя лінейкі і ў 22 школах раёна. Установы адукацыі Пружаншчыны віталі ў 2024/2025 навучальным годзе 4605 вучняў.
Старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч пабываў у гасцях у вучняў і настаўнікаў Ліноўскай школы. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Юрый Наркевіч і старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец наведалі ўрачыстую лінейку ў СШ № 5. На святочнай лінейцы ў Кляпацкай СШ пабываў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Пішч. Былі госці і ў іншых школах.
Ганаруся тым, што давялося мне ў трэці раз пабываць у прыгожай Ліноўскай школе міру. Тут па сямейнаму ўтульна, усюды парадак і чысціня. Нядаўна добраўпарадкавалі спартыўную пляцоўку, паклалі сучасныя бегавыя дарожкі. З вынікамі рэканструкцыі спартыўнага аб’екта азнаёміўся Міхаіл Грышкевіч.
На святочнай лінейцы таксама прысутнічалі: Аляксандр Вярбіцкі — пракурор Пружанскага раёна, Таццяна Мардань — старшыня Ліноўскага сельвыканкама, Ірына Казарэз — начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама, Васіль Казмярчук — дырэктар ААТ «Ліноўскае», Вадзім Рысь — намеснік начальніка штаба вайсковай часці з горада Бяроза.
З прывітальным словам да прысутных звярнуўся Міхаіл Грышкевіч. Пасля выступлення Міхаіл Міхайлавіч уручыў падарункі, а гэта былі ноўтбук і мячы.
Са словамі віншаванняў да прысутных звярнуўся і Аляксандр Вярбіцкі, які затым уручыў дыпломы І ступені Мікалаю Бяскроўнаму (на здымку) і Івану Кушупераможцам раённага этапу маладзёжнага творчага конкурсу «Памяць і боль беларускай зямлі» ў намінацыях «Лепшае даследванне» і «Лепшая выстава, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».
Затым слова было дадзена першакласнікам, якія ў вершах абяцалі добра вучыцца, не спазняцца ў школу і не хварэць. Выпускнікі ж, у сваю чаргу, абяцалі паспяхова закончыць школу і стаць сапраўднымі грамадзянамі нашай краіны.
Першакласнікі ў сваё свята далі свой першы школьны званок, які абвясціў пачатак новага навучальнага года.
У добры шлях у краіну Ведаў!
Віктар Ільюшчанка.
Фота аўтара
Многа фота: https://vk.com/album-23306785_303978263 і https://ok.ru/budni/album/982876685192