Паважаныя жыхары Пружаншчыны!
Сардэчна віншуем вас з Днём сям’і!
У жыцці кожнага чалавека сям’я займае асаблівае месца. Яна мае самае важнае значэнне ў выхаванні падрастаючага пакалення, далучэнні дзяцей да нацыянальных каштоўнасцяў. І павага да традыцый, і патрыятызм бяруць свой пачатак з роднага ачага.
Інстытут сям’і ўносіць вырашальны ўклад у фарміраванне новай якасці нашай нацыі, садзейнічае ўкараненню ў грамадстве такіх якасцяў адказнага грамадзяніна, як працавітасць, імкненне да ведаў, салідарнасць.
Моцная сям’я — гэта надзейны заклад гарманічнага і ўстойлівага развіцця краіны. Таму дзяржава надае пільную ўвагу ўдасканаленню сістэмы абароны мацярынства і дзяцінства, прасоўванню сямейных каштоўнасцяў.
Забеспячэнне дабрабыту кожнай сям’і — адна з прыярытэтных задач на шляху пабудовы сучаснай дзяржавы.
Хай у нашай краіне працвітае кожная сям’я!
Жадаем усім грамадзянам моцнага здароўя, шчасця і поспехаў у стваральных справах!
Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.