Паважаныя работнікі Пружанскага раённага аддзела ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці і ветэраны органаў папярэдняга следства!
Віншуем вас з прафесійным святам — Днём супрацоўнікаў органаў папярэдняга следства!
Нязменна галоўнымі прыярытэтамі дзейнасці Следчага камітэта застаюцца процідзеянне злачыннасці і карупцыі, раскрыццё і расследаванне злачынстваў, барацьба з праявамі экстрэмізму і тэрарызму, абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян, грамадства і дзяржавы.
Вы змаглі даказаць сваю значнасць, незаменнасць, заняць асобнае месца ў сістэме праваахоўных органаў і паказаць адданасць Радзіме і беларускаму народу.
Аб’ектыўнасць, уменне працаваць, высокая адказнасць за даручаную справу — гэта тое, што адрознівае сучаснага следчага, здольнага паспяхова выконваць пастаўленыя задачы. У вырашэнні пытанняў, якія тычацца лёсаў людзей, вам удаецца спалучаць патрабавальнасць, уважлівасць, справядлівасць і гуманізм. Штодня на сваіх плячах вы несяце груз вялікай адказнасці за дабрабыт нашай краіны.
Ад шчырай душы жадаем вам і вашым родным моцнага здароўя, поспехаў, дабрабыту і бадзёрасці духу. Будзьце апорай для блізкіх, прыкладам для падрастаючага пакалення і годнымі абаронцамі для беларускага народа!
Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.