Паважаныя работнікі і ветэраны сістэмы страхавання раёна!
Ад імя раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў прыміце віншаванні з прафесійным святам!

Страхаванне з’яўляецца адным з надзейных і неабходных элементаў сучаснай эканомікі і сацыяльнай палітыкі. Страхавая дзейнасць — гэта гарантыя дапамогі і надзейная апора ў любой неспадзяванай сітуацыі. Прыходзячы на дапамогу чалавеку ў цяжкую мінуту, вы здабылі добрыя словы ўдзячнасці і падзякі, бо ваша работа дапамагае людзям набыць спакой і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.
Прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, міру, дабра і дабрабыту. Няхай закладам вашай паспяховай работы стануць прафесіяналізм, адказнасць, адданасць любімай справе. Моцнага здароўя, дабрабыту, міру і дабра!
Міхаіл ГРЫШКЕВІЧ, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай КУДРАВЕЦ, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.