Шаноўныя работнікі сацыяльнай абароны Пружаншчыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з вашым прафесійным святам!
Гэта свята тых, хто працуе ў імя дабра і літасці, хто надзелены вялікім дарам спачування, неабыякавасцю да чужой бяды. Менавіта ваша эфектыўная і якасная праца шмат у чым вызначае сацыяльны дабрабыт жыхароў нашага раёна. Сваім пастаянным клопатам пра людзей, якія апынуліся ў цяжкім становішчы, вы пацвярджаеце статус Беларусі як краіны сацыяльнай справядлівасці — дзяржавы для народа.
Вы — прадстаўнікі адной з самых высакародных і гуманных прафесій, якая патрабуе поўнай самааддачы, цеплыні і ўвагі, бескарыслівасці і душэўнасці. Прыемна адзначыць, што гэтыя лепшыя чалавечыя якасці ўласцівыя работнікам органаў па працы і сацыяльнай абароне Пружаншчыны. Шчыра ўдзячныя вам за неабыякавасць і суперажыванне, цярплівасць і адказнасць.
У гэты святочны дзень жадаем вам моцнага здароўя, душэўнай раўнавагі, сямейнага цяпла, дабрабыту і выканання жаданняў.
Хай не вычэрпваецца энергія, не згасае святло вашай душы, праца прыносіць радасць і заслужаную павагу.
Са святам!
Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.