Воскресенье, 14 июля 2024

З днём работнікаў пракуратуры віншуе кіраўніцтва Пружаншчыны

151

Паважаныя работнікі і ветэраны пракуратуры Пружаншчыны!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Пракуратура — найважнейшае звяно ў праваахоўнай сістэме краіны, гэта штодзённая карпатлівая работа многіх пакаленняў супрацоўнікаў па фарміраванні прававых асноў дзяржавы і грамадства, стварэнні надзейнага шчыта па супрацьдзеянні злачыннасці, экстрэмісцкім праявам і карупцыі.

Гэта нялёгкая праца, выканаць якую пад сілу толькі прынцыповым і мудрым людзям, з абвостраным пачуццём справядлівасці. Менавіта такія — сумленныя, прыстойныя і высокакваліфікаваныя, годна выконваючыя свой прафесійны абавязак — юрысты служаць у пракуратуры Пружаншчыны. Супрацьдзейннічаючы спробам дэстабілізаваць абстаноўку ў краіне, у адзіным страі вы абараняеце канстытуцыйны лад дзеля мірнага неба над галавой, дзеля нашай будучыні.

Упэўнены, што і ў далейшым, грунтуючыся на традыцыях папярэдніх пакаленняў пракурораў, вы будзеце ўзважана і аб’ектыўна вырашаць пастаўленыя перад вамі задачы, з поўнай адказнасцю, сумленна і аддана служыць дзяржаве і грамадству, забяспечваць вяршэнства права і законнасці.

Выказваем удзячнасць ветэранам за дастойны ўклад ва ўмацаванне законнасці і правапарадку, перадачу назапашанага вопыту маладому пакаленню.

Паважаныя работнікі і ветэраны пракуратуры, жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, цярпення і стойкасці, міру і дабрабыту, стваральнай працы на карысць нашай дзяржавы.

Міхаіл ГРЫШКЕВІЧ, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай КУДРАВЕЦ, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.