Пятница, 17 января 2025

З Днём работнікаў падатковых органаў віншуюць Пружанскі райвыканкам і раённы Савет дэпутатаў

116

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны падатковых органаў Пружанскага раёна!

Віншуем вас з прафесійным святам.

Падатковая служба заўсёды была і застаецца надзейнай апорай дзяржавы ў пытаннях фінансавай бяспекі. Адказная работа па напаўненні бюджэту ў многім вызначае паступальнае развіццё эканомікі Пружанскага раёна. Можна з упэўненасцю сказаць, што падатковая служба рэгіёна сёння — гэта інавацыйнае ведамства, якое аказвае паслугі на самым сучасным узроўні, спрабуючы годна адказваць новым выклікам лічбавізацыі эканомікі.

Ваша паўсядзённая і карпатлівая праца ўносіць рэальны ўклад у рэалізацыю сацыяльна значных праектаў і праграм, якія закліканы павысіць узровень жыцця нашых грамадзян.

Словы асаблівай падзякі і ўдзячнасці ветэранам падатковых органаў Пружаншчыны. Дзякуючы вашаму прафесіяналізму і кампетэнтнасці, закладзены надзейны падмурак эфектыўнай і плённай дзейнасці падатковых органаў.

Ад усёй душы жадаем вам і вашым сем’ям мірнага неба над галавой, моцнага здароўя, шчасця, удачы і новых прафесійных дасягненняў і перамог!

Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.