Паважаныя работнікі гандлю і грамадскага харчавання Пружаншчыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды прафесійнага свята!
Спажывецкі рынак служыць важным маркерам эканамічнага развіцця рэгіёна і шмат у чым уплывае на сацыяльнае самаадчуванне людзей.
Прыемна адзначыць, што ўзровень і якасць паслуг прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання ўвесь час павялічваецца, пашыраецца сетка крам, укараняюцца сучасныя тэхналогіі і абсталяванне, ужываюцца прагрэсіўныя спосабы абслугоўвання.
Аднак дасягненні галіны — гэта, перш за ўсё, вынік вашай адказнасці, прафесійнага майстэрства і кампетэнтнасці. Вы працуеце з людзьмі і для людзей. І таму ад вашай чуласці і добразычлівасці часта залежаць добры настрой і адчуванне камфорту ў пакупнікоў.
Упэўнены, што сумленнае выкананне сваіх абавязкаў, уважлівае стаўленне да кліентаў будуць і надалей з’яўляцца візітнай карткай сферы гандлю Пружаншчыны.
Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, новых прафесійных поспехаў, стабільнасці і толькі добрых слоў ад пакупнікоў і наведвальнікаў.
Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.