Четверг, 12 марта 2026

З Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці віншуе працаўнікоў і ветэранаў галіны кіраўніцтва Пружаншчыны

294

Паважаныя работнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці Пружаншчыны, ветэраны галіны!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці
аграпрамысловага комплексу.

Гэта свята тых, хто працуе на зямлі, на палях, фермах, на перапрацоўчых прадпрыемствах, хто каардынуе працэсы вытворчасці і рупіцца наконт паляпшэння якасці прадукцыі. А для ўсіх нас гэта сапраўднае свята, таму што ад добрага ўраджаю, якасных прадуктаў, што вырабляюцца работнікамі аграпрамысловага комплексу, залежыць і якасць нашага жыцця.
Паважаныя працаўнікі сельскай гаспадаркі! Няхай вашы планы ўвасабляюцца ў яркіх, годных выніках! Няхай засекі Радзімы штогод папаўняюцца багатымі ўраджаямі, а прадукцыя сельскай гаспадаркі па заслугах цэніцца не толькі грамадзянамі нашай краіны, але і за мяжой!

Шчыра жадаем вам добрага надвор’я, удалых пасеваў і шчодрых ураджаяў. Няхай вам у жыцці спадарожнічаюць поспех, шчасце, радасць і дабрабыт!

Міхаіл ГРЫШКЕВІЧ, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай КУДРАВЕЦ, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.