Суббота, 12 октября 2024

З Днём работнікаў дзяржаўнай статыстыкі віншуе кіраўніцтва Пружанскага раёна

121

Паважаныя работнікі і ветэраны органаў дзяржаўнай статыстыкі!

Віншуем вас з прафесійным святам!

Сёння значэнне статыстыкі асабліва вялікае. Работа вашай службы надзвычай патрэбна для прыняцця любога дзяржаўнага рашэння. Дзякуючы вашай добрасумленнай працы, высокаму прафесіяналізму, адказнасці, зладжанаму ўзаемадзеянню з суб’ектамі гаспадарання і іншымі службамі забяспечваецца дакладнае выкананне ўсіх пастаўленых задач. Упэўнены, што гэтыя якасці і надалей будуць галоўнымі крытэрыямі вашай работы.

Асаблівыя словы ўдзячнасці — ветэранам, якія закладвалі падмурак дзеючай сістэмы і вучылі маладых калег, перадаючы ім свой багаты вопыт.

Жадаем вам прафесійных поспехаў, моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, дабра і росквіту.

Няхай у вас усё ладзіцца — як на рабоце, так і дома. Няхай лічбы ведаў у вашых руках прыносяць фінансавы дабрабыт нашаму раёну і краіне ў цэлым!

Міхаіл ГРЫШКЕВІЧ, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай КУДРАВЕЦ, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.