Понедельник, 2 декабря 2024

З Днём пажарнай службы віншуе кіраўніцтва Пружанскага раёна

166

Шаноўныя работнікі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, ветэраны пажарна-выратавальнай службы Пружаншчыны!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём пажарнай службы Рэспублікі Беларусь!

Гэта дата яднае людзей мужнай высакароднай прафесіі, якія нясуць адказнасць за забеспячэнне абароны нацыянальнага багацця і жыцця людзей ад прыродных стыхій. Выкананне гэтых складаных заданняў пад сілу толькі сапраўдным прафесіяналам з выдатнымі чалавечымі якасцямі: рашучасцю, адказнасцю, смеласцю, цвёрдасцю характару і сілай волі. Да іх, без сумнення, належаць і агняборцы Пружаншчыны.

Днём і ноччу, у любое надвор’е, вы несяце баявую вахту, па першым сігнале ўступаеце ў сутычку з агнём. Пра вашу работу заўсёды кажуць з павагай і падзякай, бо ваш службова-баявы шлях заўсёды спалучаны з трывогамі і небяспекамі, пераадоленнем цяжкасцей і рызыкай. Прыміце шчырыя словы падзякі за ваш прафесіяналізм, дысцыплінаванасць, адказнасць і самаадданасць.

Упэўнены, кожны жыхар нашага раёна цвёрда ведае, што ў кожнай небяспечнай сітуацыі можа разлічваць на кожнага з вас.

У гэты святочны дзень нельга не сказаць асаблівых словаў падзякі ў адрас ветэранаў. Ваш прыклад і закладзеныя традыцыі — апора, на якой трывала трымаецца сучасная пажарная служба.

Жадаем усім вам моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, бадзёрасці духу, аптымізму і поспехаў у вашай высакароднай службе.

Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.