Паважаныя жыхары Пружаншчыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Дзень вызвалення сталіцы нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў стаў для беларусаў сімвалам нацыянальнага гонару і адзінства, агульнай адказнасці за сучаснасць і будучыню Айчыны.
Беларусь прайшла цярністы гістарычны шлях, найскладанейшым выпрабаваннем на якім была Вялікая Айчынная вайна. Таму ў гэты святочны дзень мы выказваем вялікую ўдзячнасць нашым ветэранам, якія вызвалілі краіну ад гітлераўскіх захопнікаў і ў пасляваенны час аднаўлялі рэспубліку. Подзвіг салдат Перамогі — гэта духоўны фундамент, які дапамагае годна пераадольваць цяжкасці і ўпэўнена ісці да пастаўленых мэт.
Мы заўсёды будзем бясконца ўдзячны вам, дарагія нашы ветэраны, за стойкасць, адданасць Айчыне і вернасць сваёй зямлі. Наш святы абавязак — захаваць гістарычную памяць пра перамогу над нацызмам і перадаць яе будучым пакаленням.
Жыхары Пружаншчыны штодзённай стваральнай працай, творчасцю і талентам уносяць свой важны ўклад ва ўмацаванне суверэнітэту роднай краіны. У нас ёсць вялікі патэнцыял і жаданне добрасумленна працаваць. І дзякуючы гэтаму ўсе, нават самыя складаныя задачы, мы абавязкова вырашым.
Жадаем усім жыхарам Пружаншчыны здароўя, шчасця, міру, новых дасягненняў і ўпэўненасці ў цудоўнай будучыні нашай краіны.
Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага раённага выканаўчага камітэта.
Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.
