4 сакавіка — Дзень міліцыі
Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны органаў унутраных спраў Пружаншчыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды Дня міліцыі —
свята доблесці і мужнасці, гонару і вернасці абавязку!
Людзі вашай прафесіі прывыклі, што іх будні напоўнены трывожнымі званкамі, бяссоннымі начамі дзяжурстваў, выездамі на месцы здарэнняў, праблемамі і клопатамі грамадзян, якія трапілі ў бяду. Вы з гонарам несяце цяжкую і небяспечную штодзённую службу.
Дзякуючы назапашанаму вопыту і ведам, супрацоўнікі ўнутраных спраў Пружаншчыны забяспечваюць належны ўзровень грамадскай бяспекі ў раёне, упэўнена кантралююць абстаноўку, здольны абараніць людзей ад любых злачынных замахаў, тым самым, ствараюць спрыяльныя і камфортныя ўмовы жыццядзейнасці насельніцтва.
Перакананы, што і надалей вы будзеце ўзорам адданага служэння свайму народу, увасабленнем справядлівасці і законнасці.
Асаблівыя словы падзякі адрасуем ветэранам органаў унутраных спраў. Іх аўтарытэт і вопыт з‘яўляюцца для цяперашніх вартавых парадку стымулам працаваць добрасумленна і эфектыўна.
У гэты святочны дзень жадаем вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і плённай дзейнасці на карысць нашай Радзімы. Міру, дабра, шчасця вам і вашым сем’ям.
Ю.Ю. Бісун, старшыня Пружанскага райвыканкама.
М.П. Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.