Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны органаў унутраных спраў Пружаншчыны!

Прыміце віншаванні з Днём міліцыі — святам гонару і доблесці, мужнасці і вернасці абавязку!
Людзям вашай прафесіі звыклыя будні, напоўненыя трывожнымі званкамі, бяссоннымі начамі дзяжурстваў, выездамі на месцы здарэнняў, праблемамі і клопатамі грамадзян, якія трапілі ў бяду. Вы з гонарам несяце цяжкую і небяспечную штодзённую службу.
Выкарыстоўваючы назапашаны вопыт і веды, супрацоўнікі ўнутраных спраў Пружаншчыны забяспечваюць належны ўзровень грамадскай бяспекі ў раёне, упэўнена кантралююць абстаноўку, здольныя абараніць людзей ад любых злачынных замахаў, тым самым ствараючы спрыяльныя і камфортныя ўмовы жыццядзейнасці насельніцтва.
Перакананы, што і ў далейшым, вырашаючы пастаўленыя перад вамі задачы, вы будзеце ўзорам адданага служэння свайму народу, увасабленнем справядлівасці і законнасці.
Асаблівыя словы падзякі адрасуем ветэранам органаў унутраных спраў. Іх аўтарытэт і досвед з’яўляюцца для цяперашніх вартавых парадку стымулам працаваць добрасумленна і эфектыўна.
У гэты святочны дзень жадаем вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і плённай дзейнасці на карысць нашай Радзімы. Міру, дабра, шчасця вам і вашым сем’ям.
Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.