Среда, 15 января 2025

З Днём кааперацыі віншуе кіраўніцтва Пружанскага раёна!

237

Паважаныя работнікі і ветэраны спажывецкай кааперацыі Пружаншчыны!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём кааперацыі!

Клопат пра людзей — асноўная задача ў рабоце спажывецкай кааперацыі. Дзякуючы вашай працавітасці, адданасці выбранай справе вырашаецца адна з найбольш важных сацыяльных задач — задавальненне патрэбнасцей насельніцтва ў таварах і паслугах, неабходных для нармальных умоў жыцця.

Дзякуем таксама ветэранам галіны, якія заклалі асновы сённяшняй стабільнай і прыбытковай дзейнасці райспажыўтаварыства. Без вашай працы, самаахвярнасці, высокага прафесіяналізму не было б сённяшніх поспехаў.

Жадаем вам новых здзяйсненняў у прафесійнай дзейнасці, цікавых ідэй, перспектыў і магчымасцей. Няхай праца прыносіць радасць і задавальненне, а ўзнагародай будуць новыя дасягненні і фінансавы дабрабыт.

Моцнага вам здароўя, шчасця, дабрабыту, аптымізму, стабільнасці, далейшага ўмацавання і захавання лепшых традыцый спажывецкай кааперацыі.

Міхаіл ГРЫШКЕВІЧ, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай КУДРАВЕЦ, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.