Паважаныя работнікі і ветэраны гандлю Пружанскага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з вашым прафесійным святам — Днём работнікаў гандлю!
Гандлёвая дзейнасць у Пружанскім раёне — гэта сектар эканомікі, які развіваецца дынамічна, без яго немагчыма ўявіць сучаснае жыццё.
За апошнія гады ён зведаў істотныя змены: рэканструююцца магазіны, укараняюцца сучасныя сэрвісы і стандарты аказання паслуг, пашыраецца асартымент, удасканальваецца культура абслугоўвання, што забяспечвае важны ўклад у рост эканомікі рэгіёна, развіццё населеных пунктаў Пружаншчыны. І ўсё гэта дзякуючы людзям, якія працуюць у сферы гандлю.
Вашы прафесіяналізм і ўвага да людзей дапамагаюць кожны дзень ствараць камфорт і добры настрой жыхарам і гасцям нашага раёна.
Дзякуй вам за нястомную штодзённую працу, самааддачу, цярпенне, добрасумленнае стаўленне да сваіх абавязкаў, увагу і добразычлівасць. Няхай удзячнасць пакупнікоў прымнажае вашы сілы, энергію і добры настрой.
Асаблівыя словы падзякі адрасуем ветэранам галіны за шматгадовую працу і бясцэнны вопыт, якімі яны дзеляцца з маладым пакаленнем. Упэўнены, што добрыя традыцыі, закладзеныя ветэранамі гандлю, у спалучэнні з высокім прафесіяналізмам і майстэрствам цяперашніх работнікаў, дазволяць і ў далейшым дабівацца поспехаў у рабоце на карысць сваіх землякоў.
Жадаем усім вам моцнага здароўя, дабрабыту, верных пакупнікоў, выгадных продажаў, стабільнага прыбытку і новых поспехаў у працы на карысць сацыяльна-эканамічнага развіцця Пружаншчыны.
Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.
