Паважаныя работнікі і ветэраны чыгуначнага транспарту Пружаншчыны!
Прыміце самыя цёплыя віншаванні з прафесійным святам!

Эфектыўная работа чыгуначнага транспарту была і застаецца асновай стабільнага эканамічнага развіцця. Немалаважна, што нараўне з забеспячэннем бесперабойнай і бяспечнай перавозкі грузаў і пасажыраў вы клапоціцеся пра паляпшэнне сэрвісу, пашырэнне асартыменту і якасці наяўных паслуг.
Дзякуй вам за адданасць сваёй справе, якая патрабуе вялікай адказнасці, дысцыпліны, жалезных нерваў і найбольшай увагі. Сваім высокім прафесіяналізмам, годнай культурай абслугоўвання вы падтрымліваеце прэстыж і аўтарытэт прадпрыемстваў чыгункі.
Асаблівая ўдзячнасць ветэранам чыгуначнага транспарту, чыя самаадданая праца спрыяла станаўленню і развіццю галіны, стварэнню магутнай інфраструктуры.
У гэты святочны дзень шчыра жадаем усім здароўя, прафесійных поспехаў, жыццёвага аптымізму, упэўненасці ў сваіх сілах, дабра і дабрабыту!
Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.