Среда, 26 марта 2025

З Днём будаўніка віншуюць Пружанскі райвыканкам і раённы Савет дэпутатаў

323

Паважаныя работнікі і ветэраны будаўнічага комплексу Пружаншчыны!

Шчыра віншуем вас з прафесійным святам — Днём будаўніка!

Ваша праца звязвае мноства галін эканомікі, вырашае велізарную колькасць сацыяльных задач раёна, дорыць камфорт і радасць людзям, паляпшаючы ўмовы іх жыцця.

З года ў год будаўнічая галіна Пружаншчыны дэманструе высокія паказчыкі, узводзячы якаснае жыллё, сацыяльныя аб’екты, рэстаўруючы старыя будынкі.

Паважаныя работнікі будаўнічага комплексу! Дзякуем вам за прафесіяналізм, адказнасць, адданасць справе і стваральную працу.

Упэўнены, што і надалей, дзякуючы добрасумленнай і якаснай працы праекціроўшчыкаў, архітэктараў, будаўнікоў, інжынераў, будзе змяняцца, станавіцца больш утульнай і камфортнай наша любімая Пружаншчына.

Жадаем вам моцнага здароўя, працвітання, невычэрпнай энергіі, рэалізацыі цікавых праектаў, надзейных партнёраў, шчасця і сямейнага дабрабыту.

Міхаіл ГРЫШКЕВІЧ, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай КУДРАВЕЦ, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.