Пятница, 14 февраля 2025

З Днём беларускай навукі віншуе кіраўніцтва Пружанскага раёна

150

Дарагія землякі!

Віншуем вас з Днём беларускай навукі.

Навука — адзін з падмуркаў дзяржаўнасці. У авангардзе развіцця цывілізацый, краін і народаў заўсёды стаялі людзі выдатнага розуму, высокага інтэлекту і незвычайнай працавітасці.

Быць сапраўдным навукоўцам — значыць, глядзець за гарызонт, адкрываючы новыя перспектывы і магчымасці, ствараючы навуковыя школы, перадаючы досвед і веды сваім шматлікім вучням і паслядоўнікам.

У Год якасці на навуку ўскладаецца велізарная адказнасць. І прамысловасці, і сельскай гаспадарцы, і сацыяльнай сферы патрэбны прарыўныя інавацыйныя ідэі і распрацоўкі. Дзяржава, што стварыла айчынным навукоўцам годныя ўмовы для даследчай і практычнай працы, мае права разлічваць на выключную адданасць нацыянальным інтарэсам.

Перакананы, што вы ўнесяце свой важкі ўнёсак ва ўмацаванне гуманітарнай бяспекі і забеспячэнне тэхналагічнага суверэнітэту нашай краіны.

Доўгіх вам творчых гадоў, моцнага здароўя, новых навуковых здзяйсненняў у імя будучага роднай Беларусі.

Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.