Воскресенье, 19 января 2025

З Днём бацькі віншуюць Пружанскі райвыканкам і раённы Савет дэпутатаў

349

Дарагія мужчыны, таты і дзядулі!

Прыміце самыя цёплыя, шчырыя віншаванні з цудоўным святам — Днём бацькі!

У нас з’явілася яшчэ адна добрая нагода сказаць сваім татам, як моцна мы іх любім, як ганарымся імі, верым у іх сілу і надзейнасць.

Cёння значэнне бацькоўства набывае новае гучанне, напаўняецца глыбінным cэнсам, які выходзіць далёка за межы cтварэння матэрыяльных выгод і главенcтва ў cям‘і. Cучасны тата — гэта не толькі карміцель і абаронца, але і адказны тата, які выхоўвае дзяцей у атмаcферы клопату, любові і павагі, з‘яўляецца для іх узорам і прыкладам, апорай у жыцці. Менавіта ён фарміруе ў дзіцяці такія якасці, як мужнасць і дысцыплінаванасць, пачуццё грамадзянскасці і патрыятызму, вучыць пераадольваць цяжкасці, дамагацца пастаўленай мэты.

Жадаем вам быць мудрымі настаўнікамі, прыкладам для пераймання і лепшымі сябрамі сваім дзецям, надзейнай апорай і абаронцамі родных. Моцнага вам здароўя, дабрабыту і аптымізму!

Няхай самай вялікай узнагародай для кожнага з вас стануць вашы шчаслівыя сем’і, добрыя і разумныя дзеці, клапатлівыя ўнукі!

Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама
Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў